Да 125 годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

Дата: 11 декабря 2016 в 15:11, Обновлено 11 декабря 2016 в 16:09
725 просмотров

Максім Багдановіч — выдатны класік беларускай літаратуры, рамантычны паэт, лірык, празаік, крытык, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, геній зямлі беларускай нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і настаўнікаў.

Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас.

Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як англійская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская, французская), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах.

На мінулым тыдні прайшлі ўрокі, прысвечаныя 125 годдзю з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.