21 февраля - Международный день родного языка
Педагоги и учащиеся школы участвовали в акции по поддержке родного белорусского языка
|
|
|
Культура міру можа існаваць толькі тады, калі людзі маюць магчымасць карыстацца роднай мовай вольна і ў поўнай меры ў любых жыццёвых абставінах.
Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе. 21 лютага было абрана таму, што ў гэты дзень ў 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія выступалі за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
На працягу трох апошніх стагоддзяў мовы выміраюць і знікаюць з нарастаючай хуткасцю. Сёння каля паловы з 6000 моў, на якіх размаўляюць у свеце, знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Згодна з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва, 74,5% грамадзян 10-мільённай Беларусі лічаць беларускую мову роднай. Беларуская мова – самая старажытная сярод славянскіх і, згодна з даследаваннямі, самая мілагучная пасля італьянскай. Моўная культура беларусаў надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасблена ў песнях, прыказках і, вядома, у творах мастацкай літаратуры.

