Да заканчэння першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» засталося 3 тыдні
Арганізатары рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», які праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, паведамляюць, што прыём конкурсных работ ажыццяўляецца да 30 лістапада 2017 года.
Cацыяльна-адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom» сёлета праводзіцца ў фармаце конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7-8 класаў школ і гімназій Рэспублікі Беларусь. Вучням прапануецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба выкласці яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Галоўная мэта праекта – прыцягненне ўвагі школьнікаў да беларускай мовы і літаратуры.
Падрабязны алгарытм удзельніцтва ў конкурсе
- Удзельнік конкурсу выбірае твор з вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура” (верш, проза, урывак твора).
- Вучань запісвае відэазапіс, на якім чытае выбраны твор. Падчас выканання твора можна выкарыстоўваць дадатковую атрыбутыку, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне і інш. Таксама дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
- Відэазапіс удзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
- Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць 2 хвілін.
- Удзельнік конкурсу размяшчае відэазапіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (vk, facebook, або instagram). Старонка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрытай для прагляду другімі карыстальнікамі.
- Удзельнік конкурсу павінен суправадзіць публікацыю з відэазапісам адным з афіцыйных хэштэгаў конкурсу – #чытаемзвэлком альбо #чытаемзvelcom.
- Пасля публікацыі відэазапісу ў сацыяльнай сетцы, удзельнік павінен выслаць гіперспасылку на публікацыю на афіцыйную пошту праекта – movakonkurs@gmail.com. У пісьме ўдзельнік дадае інфармацыю пра тое, якую вобласць ён прадстаўляе.
- Адказ пра тое, што публікацыя прынятая і ўсе правілы ўдзелу ў конкурсе выкананы, прыйдзе удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
- Удзельнік можа заявіць на конкурс не больш за 2 відэазапіса.
- Відэазапісы ад удзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада ўключна.
Вынікі першага этапу конкурса будуць агучаны на афіцыйным сайце ініцыятара праекта - www.velcom.by.
Арганізатары конкурсу будуць вельмі ўдзячныя за падтрымку праекта і ўдзел вучняў школы ў конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”.
Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт удзелу ў конкурсе, звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара праекта, Таісіі Пажогінай, па нумары тэлефона 8(029)8962927, альбо па поште taisiapozhogina@gmail.com.
