Інавацыі ў школе або Дзень праекта
У верасні 2018 года настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа №1 ім. Героя Савецкага Саюза П.А.Акуцыёнка г.п. Шуміліна” ўключыліся ў рэалізацыю рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі». Такі выбар быў абумоўлены жыццёвым фактам: многія вучні школы, жывучы ў пасёлку Шуміліна, амаль нічога не ведаюць ні пра традыцыі Шуміліншчыны, ні пра рамёствы, ні пра духоўную спадчыну. А раз не ведаюць, то і ў далейшым не затрымаюцца на малой радзіме. Таму ўкараняць сваё, шумілінскае, вырашана было не толькі ў свядомасць дзетак, але і іх бацькоў, прычым пачынаючы з першага класа.
Сучасная сістэма адукацыі накіравана не толькі на станаўленне прафесійнага самавызначэння кожнага вучня школы, але і на фарміраванне яго асобасных якасцей, заснаваных на нацыянальных традыцыях. “Хто я? Якую карысць змагу прынесці маёй Радзіме?” – менавіта такія пытанні спрабуюць вырашаць юнакі і дзяўчаты падчас навучання. І важна, каб адказы на іх вынікалі з жадання сапраўднага служэння бацькаўшчыне, жадання ўмацаваць дзедаўскія карані на роднай глебе. Усе мы памятаем радкі вядомага беларускага паэта Я.Купалы: “Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі…” І аргументы на карысць роднага краю падказаны шматвяковым жыццёвым вопытам нашых продкаў. Вопытам, які павінен стаць мастком з мінулага ў будучае беларусаў.
Добра разумеючы адказнасць за гэта будучае, у верасні 2018 года настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа №1 ім. Героя Савецкага Саюза П.А.Акуцыёнка г.п. Шуміліна” ўключыліся ў рэалізацыю рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі». Такі выбар быў абумоўлены жыццёвым фактам: многія вучні школы, жывучы ў пасёлку Шуміліна, амаль нічога не ведаюць ні пра традыцыі Шуміліншчыны, ні пра рамёствы, ні пра духоўную спадчыну. А раз не ведаюць, то і ў далейшым не затрымаюцца на малой радзіме. Таму ўкараняць сваё, шумілінскае, вырашана было не толькі ў свядомасць дзетак, але і іх бацькоў, прычым пачынаючы з першага класа.
Згодна з планам рэалізацыі праекта, кожную першую пятніцу навучальнай чвэрці ў школе праходзіць Дзень праекта. Вось і 5 красавіка не стала выключэннем. У гэты дзень быў наладжаны школьны марафон “Мой радавод”. Першакласнікі пад кіраўніцтвам Шарэнка Н.Ф. вырашылі вывучаць гісторыю Бацькаўшчыны, пачынаючы з гісторыі сваёй сям’і. Таму калі атрымалі падарунак для першакласнікаў – кнігу ад Прэзідэнта – разам з бацькамі ўключыліся ў працу па складанні ўласнага радаводнага дрэва. Дарэчы, у выніку такога сямейнага супрацоўніцтва большасць вучняў ўстанавілі продкаў да чацвёртага калена. А адна з вучаніц, Лізавета Смольнікава, вызначыла свае карані аж да сёмага калена. І каб заахвоціць такімі доследамі іншых вучняў першай ступені, гадаванцы Наталлі Фёдараўны з прэзентацыяй матэрыялаў наведаліся ў 1-3 класы нашай школы.
Далучылася да выхавання любові да народнай спадчыны і настаўнік спеваў Філіпава Н.В., якая задавала вучням-удзельнікам праекта музычныя загадкі – песні, што выконваліся падчас традыцыйных беларускіх свят. Калядныя, масленічныя, вяснянкі – і гэта далёка не ўвесь пералік песень, што гучалі на ўроках і школьных перапынках. А музей гісторыі школы ў Дзень праекта ператварыўся ў музей нацыянальнага касцюма. Аказваецца, упершыню пра нацыянальны строй беларусаў узгадваецца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі! Сапрадным адкрыццём для вучняў стаў той факт, што нашы продкі выкарыстоўвалі для вырабу адзення не толькі лён, але крапіву і каноплі. А лексіка ўдзельнікаў праекта папоўнілася такімі словамі, як кіка, намітка, кабат, шлячок, пасталы, станік і інш.
На гэтым вандроўка ў мінулае не скончылася. Настаўнік геаграфіі Петухова С.А. разам з настаўнікам працоўнага навучання Петуховым А.А. наладзілі міні-інсталяцыю прылад працы “Майстэрня”, якімі карысталіся нашы продкі. Гэта было не простае сузіранне экспанатаў. Трэба было адгадаць назву інструмента, зашыфраваную ў анаграме, прычым, па-беларуску. А сапраўдных знаўцаў геаграфіі чакала яшчэ адно выпрабаванне “Мой родны кут” – знаёмства з паходжаннем назваў населеных пунктаў раёна.
Веды, заснаваныя на духоўнасці, атрымалі вучні ў кабінеце гісторыі падчас інтэрактыўнай гульні “Храмы Шуміліншчыны”, якую арганізавала настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Шуляр С.А. Асноўным матывам гульні стала не толькі пашырэнне ведаў пра славутыя мясціны малой радзімы, але і пацвярджэнне духоўнай чысціні і самаахвярнасці яе насельнікаў.
Не толькі на перапынках адбывалася знаёмства з краязнаўчым матэрыялам у Дзень праекта. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Масюкова Г.М. і Баганава В.А. на ўроках рэалізоўвалі тэкстацэнтрычны падыход у вывучэнні гістарычнай спадчыны беларусаў. Пытанні сакральнага значэння размяшчэння сялянскай хаты, яе інтэр’еру, надворных забудоў, беларускіх святаў, кулінарных вынаходніцтваў знайшлі сваё адлюстраванне ў тэкстах для дыктантаў, перакладаў, пераказаў і проста для абмеркавання на вусных тэмах.
Нікога не пакінулі абыякавым “марафонскія” сустрэчы. Удзельнікі праекта яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі ад пачутага і пабачанага. Але дакладна можна сказаць, што пасля праведзеных мерапрыемстваў шукальнікаў шчасця на чужыне стала значна менш. І гэта толькі пачатак укаранення, а наперадзе – столькі цікавага і невядомага.
Настаўнікі СШ №1 г.п. Шумiлiна –
удзельнікі інавацыйнага праекта СШ №1
Фотасправаздача аб Днях праекта:
https://shum1.schools.by/pages/9-nojabrja-den-proekta-kraevedcheskij-vecher-ot-zemli-do-neba
https://shum1.schools.by/pages/11-janvarja-2019-den-proekta-svjata-oj-kaljadachk-blny-ladachk